Віктарына «Знаўцы роднай мовы»

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Віктарыну “Знаўцы роднай мовы” правялі супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі для вучняў пачатковай школы. Мерапрыемства накіравана на выхаванне пачуцця любові і павагі да роднай мовы, да мовы сваіх продкаў. Удзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй свята, адказалі на загадкі, узгадалі прыказкі і прымаўкі.