21 лютага ў бібліятэках раёна праходзяць мерапрыемствы да Дня роднай мовы “Слаўлю цябе, мая родная мова!”. Святы мовы, літаратурныя гадзіны, гучныя чытанні, моўныя турніры і конкурсы сабралі прыхільнікаў роднай мовы ў шэрагу бібліятэк. Тэматычная гутарка “Беларус, роднай мовы сваей не цурайся”, літаратурная экспазіцыя “Да роднай мовы крок зрабi”, кніжны калейдаскоп «Сэрцам роднага слова краніся», літаратурны экскурс «Я чытаю на роднай мове», гадзіна ведаў «Родная мова — душа народа», кніжныя выставы «Родная мова, як ты прыгожа», “Класiкi беларускай лiтаратуры” і іншыя.