Бібліятэкі-юбіляры 2026 года:
80 гадоў (1946) Цэнтральнай раённай бібліятэцы
80 гадоў (1946) Глазаўскай сельскай бібліятэцы
75 гадоў (1951) Дуравіцкай сельскай бібліятэцы
75 гадоў (1951) Негаўскай сельскай бібліятэцы
75 гадоў (1951) Шарыбаўскай сельскай бібліятэцы
70 гадоў (1956) Губіцкай сельскай бібліятэцы
70 гадоў (1956) Гусявіцкай сельскай бібліятэцы
70гадоў (1956) Камунараўскай сельскай бібліятэцы
70 гадоў (1956) Крыўскай сельскай бібліятэцы
Агульныя даты:
210 гадоў з часу заснавання в.Дзербічы, Рагінскага сельскага Савета
180 гадоў з часу заснавання в.Рагінь, Рагінскага сельскага Савета
135 гадоў з часу стварэння установы адукацыі “Мікалаеўская ДАСШ Буда-Кашалёўскага раёна”
105 гадоў п.Каммунар
75 гадоў з часу стварэння (1951) бюста двойчы Героя Савецкага Саюза Паўла Якаўлевіча Галавачова (скульптар Я. Гаўрылаў: бронза, граніт, вышыня пастамента 2,5 м., бюст 1.5 м.,) ў г. Буда-Кашалёва на вул. Галавачова.
70 гадоў з часу стварэння (1956) помніка-скульптурнай групы: воін са схіленым сцягам, стары і жанчына. На ўшанаванне памяці 192 землякоў – воінаў і партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Помнік пастаўлены ў в.Забалацце.
60 гадоў з часу стварэння (1966) помніка на ўшанаванне 256 землякоў на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у в. Губічы.
60 гадоў з часу стварэння (1966) помніка землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну. Помнік пастаўлены ў в. Кашалёў.
60 гадоў з часу стварэння (1966) помніка на ўшанаванне памяці 127-мі жыхароў вёскі Дзербічы — воінаў і партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
60 гадоў з часу стварэння (1966) Шырокаўскага сельскага Савета.
55 гадоў з часу заснавання рэспубліканскага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства “Эксперыментальная база “Пянчын”
55 гадоў з часу адкрыцця (1971) Кургана Славы на паўночнай ускраіне горада Буда-Кашалёва. Насыпаны на ўшанаванне памяці савецкіх воінаў, загінуўшых у Вялікую Айчынную вайну на тэрыторыі раёна.
55 гадоў з часу стварэння (1971) помніка землякам на ўшанаванне 189-ці жыхароў вёскі Гусявіца – воінаў і партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну .
55 гадоў з часу прысваення (1971) раённаму цэнтру Буда- Кашалёва статусу горада.
45 гадоў з часу заснавання (1981) музея баявой і працоўнай славы аграрна- тэхнічнага каледжа.
Студзень
1 — 80 гадоў з дня нараджэння (01.01.1946г.) Казлова Міхаіла Фёдаравіча, ураджэнца в.Гаўлі Буда-Кашалёўскага раёна. Беларускі ваенны дзеяч. Генерал-лейтэнант (1993). З 2001г. – у адстаўцы. Узнагароджаны 3 ордэнамі і шматлікімі медалямі.
9 — 110 гадоў з дня нараджэння (9.01.1916г.-25.06.1943г.) Дынды Ладзіслава. Патрыёт-інтэрнацыяналіст, удзельнік партызанскага руху на Гомельшчыне. Перайшоў у партызанскі атрад “Бальшавік” са славацкага палка нямецкай арміі. Загінуў у баі. Пахаваны ў Буда-Кашалёва ў брацкай магіле. Яго імем названа вуліца ў Гомелі.
Люты
15 — 95 гадоў з дня нараджэння (15.02.1936г.) Драянкова Алеся Фёдаравіча. Нарадзіўся ў п.Дзедаў Курган Буда- Кашалёўскага раёна. Адзін з заснавальнікаў Маскоўскага таварыства беларускай культуры імя Ф.Скарыны (1989), намеснік, а ў 1990-1992г. старшыня таварыства. Аўтар трох сцэнарыяў для навуковых фільмаў. Выступаў з артыкуламі і апавяданнямі.
21 — 105 гадоў з дня нараджэння (21.02.1921г.) Барэйшы Браніслава Тарасавіча, уражэнца в.Лапічы Буда-Кашалёўскага раёна. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Заслужаны работнік прамысловасці. Узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны”, медалём “За працоўную доблесць” у 1975г. Памёр у 1994г.
24 — 80 гадоў з дня нараджэння (24.02.1946г.-17.09.2008г.) Дзюбы Ўладзіміра Іванавіча. Беларускі паэт і драматург. Нарадзіўся ў г.Палтава, Украіна. Дзяцінства прайшло ў в.Патапаўка Буда-Кашалёўскага раёна. Аўтар зборнікаў паэзіі “Вуліцы без назваў” (1972), “Кругазварот” (1976), “Карані бліскавіцы” (1986), вершаванай драмы “Доктар Русель” і інш. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1986 года. Узнагароджаны медалём.
Сакавік
5 — 95 гадоў з дня нараджэння Кавалёва Пятра Купрыянавіча (05.03.1931г., в. Забалацце Буда-Кашалёўскага раёна – 16.12.2016, г.Гомель), Героя Сацыялістычнай Працы (1981). Ганаровы грамадзін г.Гомеля (1988). Заслужаны машынабудаўнік Беларусі (1980). Узнагарожданы ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі. Памёр у 2016г.
Красавік
18 — 60 гадоў з дня прысваення (18.04.1966) музею Буда- Кашалёўскай СШ №1 званне народнага. У кнізе наведвальнікаў музея пакінулі свае ўражанні беларускі пісьменнік-сатырык Міхась Скрыпка, абаронца Брэсцкай крэпасці П.Клыпа, двойчы Герой Савецкага Саюза генерал-лейтэнант П.Я.Галавачоў. У 2009 годзе музей перайменаваны ў гісторыка- краязнаўчы.
23 — 115 гадоў з дня нараджэння (23.04.1911г.) Машчыцкага Рыгора Пятровіча, ураджэнца в.Крыўск Буда-Кашалёўскага раёна. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Кандыдат гістарычных навук (1961), дацэнт (1967). Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны І і ІІ(двойчы) ступеней, 10 медалямі. Памёр у 2000 годзе.
26 — 40 гадоў з часу (26.04.1986), калі адбылася катастрофа на Чарнобыльскай АЭС.
Май
1 — 105 гадоў з дня нараджэння (1.05.1921г.- 25.12.2006г.) Пасько Рыгора Фёдаравіча. Ганаровы грамадзянін горада Буда-Кашалёва. Працаваў старшынёй Буда-Кашалёўскага гарсавета, старшынёй райсавета ветэранаў вайны і працы. Узнагароджаны ордэнамі Вяликай Айчыннай вайны ІІ ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
1 — 80 гадоў з дня нараджэння (1.05.1946г.) Літвінава Мікалая Іванавіча, ураджэнца п.Новы Свет Буда-Кашалёўскага раёна. Паэт. Яго вершы друкаваліся ў абласным і рэспубліканскім друку, калектыўных зборніках “Магістраль-92”, “Магістраль-95”. Аўтар зборніка вершаў “Світанак”, аповесці “Актава”. Член Беларускага Саюза журналістаў (1980). Памёр у 2009 годзе.
Чэрвень
10 — 75 гадоў з дня нараджэння Барабанавай Ларысы Пятроўны (10.06.1951г., г.Буда-Кашалёва – 10.09.1989г.) беларускай фалькларысткі. Збірала беларускую народную творчасць (запісы ўвайшлі ў тамы серыі БНТ “Валачобныя песні”, “Вяселле”, “Сацыяльна-бытавыя песні”, “Замовы”, “Жаніцьба Цярэшкі”, і інш.; 3500 запісаў захоўваецца ў архіве Інстытута мовазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі).
20 — 95 гадоў з дня нараджэння (20.06.1931г. — ?) Жырыкава Мікалая Ільіча, ураджэнца в.Недайка Буда-Кашалёўскага раёна. Заслужаны работнік МУС СССР. Узнагарожаны медалямі “За выдатную службу па ахове грамадскага парадку” І,ІІ,ІІІ ступеней.
25 — 65 гадоў з дня нараджэння (25.06.1961) Каропы Генадзя Мікалаевіча, ураджэнца г.Буда-Кашалёва. Навуковы дзеяч. Аўтар больш за 55 навуковых і вучэбна-метадычных прац апублікаваных ў Беларусі, Расіі, Вялікабрытаніі, Італіі, ЗША, Канадзе, і Францыі. Удастоены прэміі імя Ф.Скарыны (1998). Адзін з заснавальнікаў Беларускага саюза “Чарнобыль”. Член Брытанскага экалагічнага таварыства.
Ліпень
1 — 75 гадоў з дня нараджэння Крыловіч Валянціны Міхайлаўны (н. 01.07.1951, в.Буда-Люшаўская Буда-Кашалёўскага раёна), беларускай спявачкі (сапрана). Заслужаная артыстка Беларусі (1988). З 1969г. салістка Дзяржаўнага акадэмічнага хору Рэспублікі Беларусь.
Скончыла школу Гомельскага Дома народнай творчасці і Маладзечанскае музычнае вучылішча (1979). Працавала дырэктарам Уваравіцкага Дома культуры Буда-Кашалёўскага раёна. З 1969 года – харыстка, з 1971 года-салістка Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.і. Цітовіча. Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны».
8 — 75 гадоў з дня нараджэння (8.07.1951) Краўчанка (Салаўёвай) Вольгі Аляксеяўны, ураджэнкі г.Буда-Кашалёва. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1989), дацэнт (1993). Аўтар звыш 35 навуковых і навукова- метадычных работ,ут.л. 2 манаграфій.
17 – 50 гадоў з дня нараджэння Таццяны Атрошанка (1976), пісьменніцы, аўтара і выканаўца песень, лаўрэата Літаратурнай прэміі “Залаты купідон”, лаўрэата тэлевізійнага праекта “Песня года ў Беларусі” (як аўтар песні) і інш., уражэнкі п.Вялікі Мох Буда-Кошалёўскага раёна
Жнівень
17 — 70 гадоў з дня нараджэння Чаянковай Галіны Міхайлаўны (17.08.1956г. в. Бацунь, Буда-Кашалёўскі раён), беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (1989), дацэнт (1995). Званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2009), ордэн Францыска Скарыны (2003).
18 — 90 гадоў з дня нараджэння (18.08.1916г. — ?) Мурзаева Івана Міхайлавіча. Ганаровы грамадзянін г.Буда-Кашалёва. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны І ступені, ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі. Пасля вайны жыў і працаваў у Буда-Кашалёве.
28 — 110 гадоў з дня нараджэння (28.08.1916г.) Майсеенкі Яўсея Яўсеявіча, ураджэнца г.п. Уваравічы Буда-Кашалёўскага раёна. Савецкі жывапісец. Народны мастак РСФСР (1965), СССР (1970). Правадзейны член Акадэміі Мастацтваў СССР (1973). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расіі імя Рэпіна (1966), Ленінскай прэміі (1974), Дзяржаўнай прэміі СССР (1983). Герой Сацыялістычнай працы (1986). У рускім музеі ў Санкт-Пецярбургу захавалася больш за 200 палотнаў майстра. Памёр 29.11.1988г. Пахаваны ў Санкт-Пецярбургу. У Санкт-Пецярбургу на доме, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка. Яго імя носіць карцінная галерэя ў г.Буда- Кашалёва, яму прысвечаны краязнаўчы куток у Уваравіцкай г.п. бібліятэцы.
Верасень
5 — 90 гадоў з дня нараджэння (5.09.1936) Шальманава Івана Ігнатавіча, ураджэнца в.Каромка Буда-Кашалёўскага раёна. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1977г). Аўтар аповесці “Зарыва ў начы” (1968), зборніка апавяданняў “Дзень пачаўся” (1969), аповесці “Цагельня” (1977).
15 — 80 гадоў з дня нараджэння (15.09.1946г.) Бабкова Ўладзіміра Рыгоравіча, ураджэнца в. Салтанаўка Буда-Кашалёўскага раёна. Паэт. Аўтар зборнікаў вершаў для дзяцей “Што такое БМП” (1978), “Калі ветрык спачывае”, аповесці “Світанак над сялом”.
16 — 120 гадоў з дня нараджэння (16.09.1906г.) Дразда Валянціна Пятровіча, ураджэнца г.Буда-Кашалёва. Віцэ-адмірал (1941). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны ордэнам Леніна (двойчы), Чырвонага Сцяга (двойчы). Загінуў у 1943 годзе у час артылерыйскага абстрэлу на лядовай трасе пад Кранштатам. Пахаваны ў Аляксандра-Неўскай лаўры ў Санкт-Пецярбургу. Яго імя ўвекавечана на мемарыяльнай дошцы ў памяць выхаванцаў Вышэйшага ваенна- марскога вучылішча імя Фрунзе. Імем В.П. Дразда названы процілодачны карабель Паўночнага флоту, вуліца ў Буда-Кашалёве, на радзіме яму пастаўлены помнік.
19 — 110 гадоў з дня нараджэння (19.09.1916г.) Гарунова Івана Сямёнавіча, ураджэнца в.Недайка. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Заслужаны настаўнік. Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1976), Айчыннай вайны І і ІІ ступеней, 14 медалямі, Ганаровай Граматай Вярхоўнага Савета БССР у 1966 годзе.
Кастрычнік
1 — 95 гадоў з дня выхаду (01.10.1931г.) першага нумара раённай грамадска-палітычнай газеты “Авангард”.
16 — 105 гадоў з дня нараджэння (16.10.1921г.) Герасімава Івана Іванавіча, ураджэнца в.Рубеж былога Уваравіцкага раёна. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў загадчыкам майстэрні, майстрам, слесарам у калгасе “1 мая”. Заслужаны работнік прамысловасці (1975). Узнагароджаны шасцю баявымі ордэнамі, у т.л. Чырвонага Сцяга (двойчы), Чырвонай Зоркі, (двойчы).
17 — 75 гадоў з дня нараджэння (17.10.1951) Мармалюкова Ўладзіміра Пятровіча, ураджэнца г.п. Уваравічы. Кандыдат тэхнічных навук (1980). Старэйшы навуковы супрацоўнік. Загадчык аддзела навукова- даследчага інстытута сельскай гаспадаркі. Аўтар больш за 30 навуковых прац. Памёр у 1993годзе.
Снежань
4 — 90 гадоў з дня нараджэння (4.12.1936г.) Зюзянкова Міхаіла Васілевіча, ураджэнца в.Гаўлі Буда-Кашалёўскага раёна. Доктар медыцынскіх навук (1996), прафесар (1998). Аўтар 135 навуковых прац, з якіх 12 выйшлі ў міжнародных выданнях. Удзельнік ліквідацыі вынікаў аварыі на ЧАЭС. Узнагароджаны медалямі “За доблестный труд” (1970), “Ветэран працы” (1990), ганаровымі граматамі.
22 — 90 гадоў з дня нараджэння (22.12.1936г.) Юрковай (Патапавай) Тамары Мікалаеўны. Заслужаная настаўніца. Працавала настаўніцай пачатковых класаў Лозаўскай (1956-1961) і Рагінскай (1961-1981) школ. Узнагароджана медалём “За доблесную працу”